Том Одэл

Том Одэл
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 лістапада 1990(1990-11-24)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, піяніст, мадэль, спявак
Пеўчы голас барытон
Інструменты фартэпіяна, вакал і гітара
Жанры інды-поп і поп-фолк[d]
tomodell.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Том Пітэр Одэл (англ.: Tom Peter Odell; нар. 24 лістапада 1990, Чычэстэр, Вялікабрытанія) — брытанскі спявак, музыка і кампазітар.

Тым Оделл нарадзіўся ў англійскім горадзе Чычэстэр, Заходні Сусекс, у сям’і пілота і настаўніцы малодшых класаў[2]. У яго ёсць старэйшая сястра[3]. З-за працы бацькі частку дзяцінства правёў у Новай Зеландыі. Вучыўся ў платным каледжы Seaford College, дзе пазнаёміўся з сябрам і калегам Іанам Мілерам[2]. Вывучаў класічнае фартэпіяна з 7 класа. Пачаў пісаць песні ў 13 гадоў, але нікому пра іх не распавядаў, таму што баяўся, што людзі не ацэняць яго захапленняў[2][4].

У 18 гадоў Том адмовіўся ад планаў паступаць у Ёркскі ўніверсітэт[5] і паспрабаваў паступіць у музычны коледж у Ліверпулі. Калі гэтыя высілкі не завершыліся поспехам, ён пераехаў у Брайтан набірацца вопыту жывых выступаў. Праз год ён вярнуўся ў Чычэстар пасля звальнення з працы і, скарыстаючы аўтамабіль бабулі, ён рэгулярна ездзіў у Лондан, каб граць на канцэртах і месціць рэкламу ў музычных школах[6]. Ён вучыўся ў British and Irish Modern Music Institute (BIMM) у Брайтане.

Да пераезду ў Лондан у 2010 годзе, ён граў у складзе гурта Tom and the Tides[6][7]. Аднак, пазней вырашыў стаць сольным артыстам, таму што «не хацеў спадзявацца на іншых людзей»[8].

2012—2013: пачатак кар’еры і альбом Long Way Down

[правіць | правіць зыходнік]

Том Одэл падпісаў кантракт з лэйблам In the Name Of. Яго знайшла кіраўнік гэтага лэйбла, вядомая спявачка Лілі Ален, якая сказала, што «яго энергетыка на сцэне нагадала мне Дэвіда Боўі»[9]. У кастрычніку 2012 года Том выпусціў свой дэбютны міні-альбом Songs from Another Love, яго прэм’ера на тэлебачанні адбылася ў лістападзе 2012 года[10]. У студзені 2013 года спявак быў абвешчаны адным з 15 намінантаў Sound of 2013.

У тым жа месяцы яго сінгл «Another Love» быў выкарыстаны вяшчальнай кампаніяй BBC у рэкламных роліках[11]. Музыка Одэла шматкроць выкарыстоўвалася на модных паказах Burberry[12]. У лютым 2013 года на прэміі Brit Awards — 2013 Том Одэл стаў пераможцам у намінацыі Brits Critics ’ Choice Award 2013. 22-гадовы хлопец не толькі змог абысці моцных канкурэнтаў, але і стаў першым мужчынам-пераможцам за ўсю гісторыю існавання прэміі. У розныя гады ўзнагароду Brits Critics ’ Choice Award атрымлівалі Адэль, Florence + The Machine, Элі Голдзінг і Эмелі Сандэ, якая як пераможца папярэдніх гадоў узяла ў яго інтэрв’ю падчас цырымоніі[13].

24 чэрвеня 2013 года выйшаў дэбютны альбом спевака Long Way Down[14]. У падтрымку гэтага альбома спявак адправіўся ў вялікі канцэртны тур па гарадах краін Еўропы і ЗША.

13 ліпеня 2013 года Том Одэл павінен быў выступаць на разагрэве на канцэрце гурта The Rolling Stones у лонданскім Гайд-парку, але выступ не адбыўся з-за праблем артыста са здароўем[15].

2014—2015: атрыманне шырокага прызнання

[правіць | правіць зыходнік]
Том Одэл на фестывалі Zelt Musik Festival 2015, Фрайбург, Германія.

7 лютага 2014 года ў Plymouth Pavilions Том Одэл выканаў сваю новую песню (першую з моманту выхаду альбома Long Way Down) пад назвай «Alex»[16]. Шоу стала пачаткам апошняга этапу яго тура Long Way Down па Вялікабрытаніі.

Спявак быў названы «аўтарам песень года» на цырымоніі ўручэння прэміі Айвора Навела 2014[17]. Песня «Can’t Pretend» стала саўндтрэкам да серыяла Сотня. Кампазіцыі «Can’t Pretend» і «Long Way Down» з’явіліся ў серыяле Чорны спіс і ў фільме Вінаватыя зоркі. Яго песня «Grow Old With Me» прагучала ў эпізодзе серыяла Царства і ў 60-секундным рэкламным роліку кампаніі Kaiser Permanente[18], а песня «Heal» стала саўндтрэкам ў фільме Калі я застануся, тэлесерыялах Марская паліцыя: Спецаддзел, Дзённікі вампіра і Элементарна (разам з кампазіцыяй «Another Love»).

Наступная песня спевака, кавер-версія «Real Love» гурта The Beatles, прагучала ў Каляднай рэкламе Джона Люіса у 2014 годзе і прынесла яму вялікую вядомасць. Ужо праз некалькі гадзін пасля таго, як рэклама ўпершыню з’явілася ў эфіры, трэк заняў першае месца ў чарце распазнання музыкі Shazam.

2016—2017: альбом Wrong Crowd

[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе Том Одэл пачаў працаваць над сваім другім студыйным альбомам, выканаўшы пазней мноства новых песень на фестывалі Forest Live, даўшы серыю канцэртаў у лясах Англіі, арганізаваных Камісіяй па лясной гаспадарцы[19]. 4 красавіка 2016 года быў выпушчаны сінгл «Wrong Crowd» і было абвешчана аб падрыхтоўцы аднайменнага альбома. Акрамя таго, спявак абвясціў, што адправіцца ў турнэ па ЗША і Еўропе[20].

15 красавіка 2016 года быў выпушчаны другі сінгл альбома Magnetized. На наступны дзень Одэл паведаміў, што тур будзе названы The No Bad Days Tour. Ён стартаваў 20 красавіка 2016 года ў Лондане[21]. Цалкам альбом быў выпушчаны 10 чэрвеня 2016 года[22]. У інтэрв’ю Холі Уілобі і Філіпу Шофілду ў праграме This Morning Том распавёў, што ў некаторых краінах за межамі Вялікабрытаніі гледачы няправільна зразумелі назву альбома, палічыўшы яго абразай, падумаўшы, што насамрэч гэта яны «няправільны натоўп». Па словах артыста, гэта няправільнае разуменне назвы альбома.

2017—2020: альбом Jubilee Road

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас свайго тура No Bad Days тым Адэл распавёў, што піша музыку для свайго трэцяга альбома. У лістападзе 2017 года ён выступіў на нямецкім фестывалі New Fall, які праходзіць у Дзюсельдорфе і Штутгарце. Там ён абвясціў, што праца над альбомам завершана, а ў бліжэйшы час выйдзе першы сінгл альбома. 20 снежня 2017 года спявак абвясціў у інтэрв’ю BBC Radio 2, што рэліз альбома запланаваны на сярэдзіну 2018 года. 14 чэрвеня 2018 года па ўсім свеце выйшаў першы сінгл альбома «If You Wanna Love Somebody». Альбом Jubilee Road быў выпушчаны 26 кастрычніка.

2021—цяперашні час: альбомы Monsters і Best Day of My Life

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2021 года выйшаў сінгл «Numb» (першы з 4 альбома спевака). 27 лютага 2021 года ў інтэрв’ю часопісу The Gentleman’s Том Одэл распавёў, што чацвёрты студыйны альбом будзе называцца Monsters. Ён растлумачыў, што альбом будзе ўтрымліваць больш змрочныя электрапоп тоны, а самі песні былі створаны пад уплывам творчасці такіх артыстаў, як XXXTentacion, Дрэйк і Трэвіс Скот[23]. Другі сінгл «Monster v.1» выйшаў у сакавіку 2021 года. Пласцінка закранае цяжкія тэмы і перажыванні, якія артыст перажыў падчас «ліхаманкавага перыяду» свайго жыцця, які ўключае ў сябе барацьбу з трывогай і панічнымі нападамі. Альбом выйшаў 9 ліпеня 2021 года[24].

8 верасня 2022 года Одэл абвясціў аб працы над выпускам свайго пятага студыйнага альбома Best Day of My Life, рэліз якога быў запланаваны на 28 кастрычніка 2022 года. Выпуску альбома папярэднічалі сінглы «Best Day of My Life», «Sad Anymore», «Flying» і «Smiling All the Way Back Home»[25].

У ліпені 2020 года Том Одэл падпісаў адкрыты ліст у адрас міністра па пытаннях роўнасці Вялікабрытаніі Ліз Трас, які заклікае забараніць любыя формы канверсійнай тэрапіі для прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці[26].

Падчас уварвання Расіі ва Украіну выказаў сваю падтрымку Украіне, выканаўшы песню Another Love на вакзале перад бежанцамі ў Бухарэсце. Некаторыя СМІ, такія як The Telegraph, лічаць, што песня стала неафіцыйным гімнам Украіны.

Одэл вырас, слухаючы Элтана Джона. Адным з першых альбомаў, якія ён слухаў, быў Goodbye Yellow Brick Road (1973). Том таксама адзначае, што на яго паўплывалі Дэвід Боўі, Джэф Баклі, Боб Дылан, Артур Расэл, Леанард Коэн, Леон Расэл, Білі Джоэл, Рэндзі Ньюман, Тым Уэйтс, Сікста Радрыгес і Брус Спрынсцін[3][27][28][29][30]. Том з’яўляецца фанатам Arcade Fire, Джэймса Блэйка, Cat Power, Blur, Beach House, Radiohead і Бэна Фолдса[3][29][31][32].

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Дэталі Вышэйшыя пазіцыі ў чартах Сертыфікацыі
UK[33] AUS[34] AUT[35] BEL
[36]
GER[37] IRE[38] NL
[39]
NZ
[40]
POL[41] SWI[42]
Long Way Down
  • Рэліз: 24 чэрвеня 2013
  • Лэйбл: Columbia
  • Фармат: CD, DL
1 66 48 5 17 5 1 39 31 2
  • BPI: плацінавы
  • BVMI: залаты[43]
  • NVPI: плацінавы[44]
  • ZPAV: плацінавы[45]
Wrong Crowd
  • Рэліз: 10 чэрвеня 2016
  • Лэйбл: Columbia
  • Фармат: CD, DL, LP
2 29 35 13 16 6 9 15 2
  • BPI: залаты[46]
Jubilee Road
  • Рэліз: 26 кастрычніка 2018
  • Лэйбл: Columbia
  • Фармат: CD, DL, LP
5 53 56 66 27 30 44 20
Monsters
  • Рэліз: 9 ліпеня 2021
  • Лэйбл: Columbia
  • Фармат: CD, DL, LP
4 195 35 43
Best Day of My Life
  • Рэліз: 28 кастрычніка 2022 года[25]
  • Лэйбл: UROK, Mtheory
  • Фармат: CD, DL
7 185 29
Black Friday
  • Рэліз: 26 студзеня 2024
«—» пазначае запіс, які не трапіў у чарты ці не быў выпушчаны на гэтай тэрыторыі
Назва Год Вышэйшыя пазіцыі ў чартах Сертыфікацыі Album or EP
UK

[33]
AUS

[47]
AUT

[35]
BEL

[36]
FRA

[48]
GER

[37]
IRE

[38]
NL

[39]
SWI

[42]
WW

«Another Love» 2012 10 21 2 1 11 9 10 6 4 14
  • BPI: 4× плацінавы
  • BEA: плацінавы
  • BVMI: 5× плацінавы
  • IFPI AUT: залаты
  • IFPI SWI: плацінавы
  • NVPI: залаты[44]
Long Way Down
«Can’t Pretend» 2013 67 52 200
  • BPI: срэбраны[46]
«Hold Me» 44
«Grow Old with Me» 46 53
  • BPI: срэбраны[46]
«I Know» 92 70
«Real Love» 2014 7 71 16 83
  • BPI: срэбраны[46]
Spending All My Christmas With You
«Wrong Crowd» 2016 Wrong Crowd
«Magnetised» 40 51 157 62 73
  • BPI: срэбраны[46]
«Here I Am»[49] 58
«Concrete»[50]
«True Colours»[51] Сінгл па-за альбомам
«Silhouette» Wrong Crowd
«Jealousy» 2017
«If You Wanna Love Somebody»[52] 2018 Jubilee Road
«Half as Good as You»
(ft Эліс Мертан)[53]
«Go Tell Her Now»[54] 2019
«Numb»[55] 2021 Monsters
«Monster»
«Money»
«Lose You Again»
«Best Day of My Life»[56] 2022 Best Day of My Life
«Sad Anymore»[57]
«Flying»[58]
«Smiling All the Way Back to Home»[25]
«Butterflies»
(featuring AURORA)
2023 TBA
«—» пазначае запіс, які не трапіў у чарты ці не быў выпушчаны на гэтай тэрыторыі

Зноскі

  1. а б AllMusic — 1991. Праверана 3 чэрвеня 2015.
  2. а б в Tom Odell: 'Women are the only rock stars now… I want to be like Adele': The Brit Award-winner is poised for superstardom | Mail Online. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  3. а б в Tom Odell Interview Long Way Down Burberry — Celebrity & Music (Glamour.com UK)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  4. Tom Odell on songwriting since age of 13 | The Sun |Showbiz|SFTW. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  5. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  6. а б Tom Odell talks music, fame and the Brits — YouTube. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 30 верасня 2017.
  7. Tom Odell interview by In:Demand Scotland on SoundCloud — Hear the world’s sounds. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  8. Tom Odell: 'Having your heart broken makes for good songs' | Music | The Observer. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  9. Lily Allen Gushes About BRITS Critics' Choice Winner Tom Odell — Yahoo Celebrity UK. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  10. Connecting to the iTunes Store.(недаступная спасылка). web.archive.org (15 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013. Праверана 9 ліпеня 2023.
  11. BBC One – Love 2013. TV Ad Music (2 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  12. Tom Odell performs at Burberry's London Fashion Week show — video — Music News — Digital Spy. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  13. Журналісти NME разгромили дебютный альбом найперспективнішого артиста року(недаступная спасылка). Inspired (21 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  14. Long Way Down (21 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 9 ліпеня 2023.
  15. Stones turn up the head at Park gig. belfasttelegraph.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2014.
  16. Tom Odell - Alex (First performance) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 9 ліпеня 2023.
  17. Ivor Novello Awards 2014: Tom Odell, London Grammar and Nick Cave all winners. www.telegraph.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022. Праверана 9 ліпеня 2023.
  18. witter, vanessa. Kaiser Permanente "Grow Old With Me" (6 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 9 ліпеня 2023.
  19. The Go Ape Blog | Live Life Adventurously | Go Ape (англ.). goape.co.uk (1 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2016. Праверана 9 ліпеня 2023.
  20. Tom Odell announces tour + new album, Wrong Crowd. www.gigwise.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
  21. Tom Odell - The No Bad Days Tour - #Magnetised | Facebook (руск.). www.facebook.com. Праверана 9 ліпеня 2023.
  22. Interviews, Clash Magazine Music News, Reviews &. Tom Odell Announces New Album 'Wrong Crowd' (англ.). Clash Magazine Music News, Reviews & Interviews (4 красавіка 2016). Праверана 9 ліпеня 2023.
  23. Journal, The Gentleman's. Tom Odell talks money, mental strife — and monsters (англ.). The Gentleman's Journal. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2023. Праверана 10 ліпеня 2023.
  24. Tom Odell Is Unshackled & Liberated In Exclusive Interview - THP(недаступная спасылка). web.archive.org (9 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 10 ліпеня 2023.
  25. а б в Forrest, Jo. Tom Odell announces new album (англ.). TotalNtertainment (8 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 10 ліпеня 2023.
  26. Ban Conversion Therapy on Instagram. Instagram (10 ліпеня 2020). — «Our letter to government urging for a ban of conversion therapy has complete backing from some incredible #LGBTQ+ public figures and allies. It's supported by every leading UK #LGBT charity and human rights organisation. And now we need you're help. Use our resources, educate yourselves, write to your MP, chat to your families and SPREAD 👏🏻 THE 👏🏻 WORD. #BanConversionTherapy #ConversionTherapy #ShitYouShouldCareAbout»  Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  27. jmacneil. Welcome to ShawConnect – Music Blog – Interview: Rising star Tom Odell(недаступная спасылка). Blogs.shawconnect.ca (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2013. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  28. Tom Odell named BRITs Critics' Choice Winner. Sky News (20 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2014. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  29. а б Tan, Emily. Introducing: Tom Odell. The Line Of Best Fit (31 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  30. Street North East | Interview with Tom Odell ahead of Jake Bugg show, in Newcastle(недаступная спасылка). Streetnortheast.com (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  31. Olivia Schaff, The Digital Fix. Tips 2013: Tom Odell | Feature | Music @ The Digital Fix(недаступная спасылка). Music.thedigitalfix.com (20 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2013. Праверана 29 сакавіка 2013.
  32. Tom Odell Exclusive Interview. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  33. а б Tom Odell > UK Charts. Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 3 лістапада 2018.
  34. Peak chart positions in Australia:
  35. а б Discographie Tom Odell. Austrian Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 10 ліпеня 2023.
  36. а б Discografie Tom Odell. Belgium Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 10 ліпеня 2023.
  37. а б Discografie Tom Odell(недаступная спасылка). German Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  38. а б Discography Tom Odell. Irish Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 10 ліпеня 2023.
  39. а б Discografie Tom Odell. Dutch Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2022. Праверана 10 ліпеня 2023.
  40. Discography Tom Odell. New Zealand Charts Portal. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2023. Праверана 10 ліпеня 2023.
  41. Peak chart positions for studio albums in Poland:
  42. а б Discographie Tom Odell. Swiss Charts Portal. Hung Medien.
  43. Datenbank: BVMI. www.musikindustrie.de. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023. Праверана 10 ліпеня 2023.
  44. а б Goud/Platina – NVPI Audio (гал.) (To access, enter the search parameter "Tom Odell" and select "Search"). NVPI. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2022. Праверана 6 верасня 2018.
  45. Albums and singles certified Platinum in 2016. ZPAV. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2017. Праверана 8 лістапада 2018.
  46. а б в г д British certifications – Tom Odell. British Phonographic Industry. Enter Tom Odell in the field Search. Select Artist in the field Search by. Click Go
  47. ARIA Top 50 Singles Chart. Australian Recording Industry Association (28 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2023. Праверана 25 лістапада 2022.
  48. Hung, Steffen. Discographie Tom Odell. French Charts Portal. Hung Medien (Steffen Hung). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 10 ліпеня 2023.
  49. Here I Am (Alan Brave Remix) - Single by Tom Odell. Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
  50. Concrete (HONNE Remix) - Single by Tom Odell. Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022. Праверана 30 верасня 2022.
  51. True Colours - Single by Tom Odell. Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
  52. If You Wanna Love Somebody (Acoustic) - Single by Tom Odell. Apple Music (13 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 12 лютага 2019.
  53. Tom Odell and Alice Merton are music's latest unlikely duo. Evening Standard (24 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2019. Праверана 12 лютага 2019.
  54. Go Tell Her Now (Acoustic) - Single by Tom Odell. Apple Music (25 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 12 лютага 2019.
  55. Numb - Single by Tom Odell. Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2022. Праверана 30 верасня 2022.
  56. Best Day of My Life - single(недаступная спасылка). Apple Music (30 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 15 ліпеня 2022.
  57. Sad Anymore - single(недаступная спасылка). Apple Music (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 15 ліпеня 2022.
  58. Flying - single(недаступная спасылка). Apple Music (15 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 15 ліпеня 2022.
  • tomodell.com — афіцыйны сайт Тома Одэла