Том Стопард | |
---|---|
англ.: Tom Stoppard | |
![]() Стопард на вечары адкрыцця Леапольдштадта на Брадвеі. | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Tomáš Straussler |
Псеўданімы | Уільям Бут |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Martha Stoppard[d] |
Жонка | Сабрына Гінес[d] |
Дзеці | Уільям Стопард[d], Эд Стопард[d], Олівер Стопард[d] і Барнабі Стопард[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, журналіст, драматург, кінарэжысёр, перакладчык, пісьменнік, рэжысёр |
Гады творчасці | з 1964 |
Жанр | камедыйная драма[d] |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Сэр Том Стопард (нар. 3 ліпеня 1937, Злін) — брытанскі драматург.
Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўслер) нарадзіўся ў чэшскім Зліне. Каб пазбегнуць пераследу нацыстаў, 15 мая 1939 года сям’я з’язджае ў Сінгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад уварвання Японіі ў Сінгапур, сям’я пераязджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сінгапуры і быў забіты японцамі.
У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кенетам Стопардам, з-за чаго Том атрымлівае прозвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераязджае ў Вялікабрытанію.
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).
У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СССР. У лютым 1977 года ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж года Стопард сустракаецца ў Чэхаславакіі з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 года Стопард наведвае Мінск, дзе праводзіць семінар па драматургіі, даследуе праблемы парушэнняў правоў чалавека і палітычную сітуацыю ў Беларусі.
У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званне.
У 1998 годзе атрымаў «Оскар» ад Амерыканскай кінаакадэміі за сцэнарый да фільма «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love).