Томас Венцлава | |
---|---|
літ.: Tomas Venclova | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, гісторык літаратуры |
Дата нараджэння | 11 верасня 1937[1] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антанас Венцлава[1] |
Жонка | Nataša Ogaj[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Віленіцы[d] (1990) honorary doctor of the Maria Curie-Skłodowska University[d] (1991) Q20503606? (2005) Балтыйская зорка[d] (кастрычнік 2008) ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага[d] (24 лютага 2010) ганаровы грамадзянін Вільнюса[d] (13 мая 2013) Прэмія Петраркі[d] (2014) Berlin Prize[d] (2015) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
То́мас Венцлава (Вя́нцлава[крыніца?]; літ.: Tomas Venclova; нар. 11 верасня 1937, Клайпеда, Літва) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.
Сын літоўскага пісьменніка Антанаса Венцлавы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысідэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафесар-эмерыт Ельскага ўніверсітэта вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі[3][4]. У 1950-я — 1960-я гады не раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзентацыі першага кніжнага выдання яго вершаў па-беларуску і ў другім фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мемарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.