Томас Вулнер

Томас Вулнер
Thomas Woolner
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 снежня 1825(1825-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1892(1892-10-07) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Жонка Alice Gertrude Waugh[d][1]
Дзеці Hugh Woolner[d] і Geoffrey Woolner[d]
Род дзейнасці скульптар, паэт, пісьменнік
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

То́мас Ву́лнер (англ.: Thomas Woolner, 17 снежня 1825 — 7 кастрычніка 1892 г.) — англійскі скульптар і паэт. Адзін з членаў Брацтвы прэрафаэлітаў, блізкі сябар Альфрэда Тенісана.

Копія статуі сэра Стэмфарда Рафлса, зробленай Томасам Вулнерам. Рафлс лічыцца заснавальнікам сучаснага Сінгапура.

Нарадзіўся ў Сафалку, Англія, з 1843 года выстаўляў свае працы ў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў. У 1875 абраны ў члены Каралеўскай Акадэміі.

Томас Вулнер не падзяляў любоў прэрафаэлітаў да Сярэднявечча, але цалкам згаджаўся з прынцыпам «вернасці прыродзе», які абвясціў яшчэ Джон Роскін. У сваіх працах Вулнер з самага пачатку надаваў асаблівую ўвагу мастацкай дэталі. Набыў славу дзякуючы сваім бюстам і гравюрам. На нейкі перыяд быў вымушаны эмігрыраваць у Аўстралію, але потым вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе заявіў пра сябе як скульптар і гандляр творамі мастацтва. Найбольш вядомыя скульптуры — «Цывілізацыя» (англ.: Civilisation) і «Віргілія», дзе Вулнер спрабаваў адлюстраваць напружаны стан чалавека і дынаміку чалавечага пачуцця. Віргілія(англ.: Virgilia) — жонка галоўнага героя ў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Карыялан» (англ.: Coriolanus), Шэкспір запазычаў сюжэт рукапісу Плутарха, які распавядае пра рымскага генерала Карыялана (V стагоддзе) і яго барацьбу з мяцежнікамі.

Вулнер быў таксама паэтам, які набыў у свой час пэўную вядомасць. Яго ранняя паэма — «Мая прыгожая лэдзі» (англ.: My Beautiful Lady), апублікаваная ў часопісе «Парастак» (1850) — тыповы плод прэрафаэліцкай творчасці. Пасля ён адмаўляецца ад прэрафаэлітызму ў карысць класічных формаў: «Пігмаліён» (англ.: Pygmalion), «Сілен» (англ.: Silenus) і іншыя познія вершы.

Працуючы над статуяй Пака, Вулнер правёў параўнальнае даследаванне формы вушной ракавіны чалавека і жывёл, у выніку якога ўпершыню апісаў структуру, якая пазней атрымала назву «дарвінава бугарка».[2]

  1. Kindred Britain
  2. Darwin, 1871: Pp. 22-23.

Darwin Ch. The descent of man and selection in relation to sex. Vol. 1. London: J. Murray, 1871.