Томас Грэм | |
---|---|
англ.: Thomas Graham | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1805[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1869[1][2] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | хімія, калоідная хімія і дыфузія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1850) Jecker Prize[d] (1862) Бэйкераўская лекцыя[d] (1850, 1854, 1850) Keith Medal[d] (1831) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Грэм (англ.: Thomas Graham, 21 снежня 1805, Глазга — 16 верасня 1869, Лондан) — шатландскі хімік, які вядомы як адзін з заснавальнікаў калоіднай хіміі, а таксама сваімі піянерскімі працамі ў галіне дыялізу і дыфузіі газаў.
Нарадзіўся ў Глазга, Шатландыя. Бацька Грэма быў паспяховым тэкстыльным прамыслоўцам і хацеў, каб яго сын стаў святаром у Царкве Шатландыі. Томас Грэм стаў ў 1819 годзе студэнтам універсітэта Глазга, праявіў цікавасць да хіміі. Помнік Грэму ў Глазга
У 1826 годзе, пасля атрымання ступені магістра мастацтваў, ён пакінуў універсітэт. Пасля працаваў у розных каледжах і ўніверсітэтах: у 1827—1828 гадах у Эдынбургскім універсітэце, з 1829 года — у універсітэце Глазга (з 1830 — прафесар). У 1829 годзе адкрыў закон аб адноснай хуткасці вытоку розных газаў праз порыстую паверхню або штучную мембрану пры аднолькавых умовах. У 1837—1855 гадах — прафесар Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Апошнія 15 гадоў жыцця (1854—1869) Грэм займаў пасаду дырэктара Манетнага двара.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1836 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла навукоўца адной са сваіх вышэйшых узнагарод — Каралеўскім медалём; у 1850 годзе Грэм быў ўдастоены гэтай узнагароды ў другі раз.
У 1841 годзе Грэм стаў адным з заснавальнікаў Лонданскага хімічнага таварыства і яго першым прэзідэнтам (1841—1843, 1845—1847). З 1866 года замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук і Шведскай каралеўскай акадэміі навук.