Томас Уіліс | |
---|---|
Род дзейнасці | урач, анатам, фізіёлаг, неўролаг |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1621[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1675[1][2][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Уіліс (27 студзеня 1621, Грэйт-Бэдвін, графства Уілтшыр — 11 лістапада 1675, Лондан) — брытанскі навуковец-медык[6].
Быў адным з лідараў англійскіх ятрахімікаў, якія спрабавалі растлумачыць працу арганізма з дапамогай тагачасных ведаў аб хімічных узаемадзеяннях. Ён вядомы сваімі даследаваннямі нервовай сістэмы чалавека і розных захворванняў, адыграў важную ролю ў развіцці ўяўленняў аб анатоміі, неўралогіі і псіхіятрыі. Быў прафесарам натурфіласофіі Оксфардскага ўніверсітэта (1660-75), адкрыў медыцынскую практыку ў Лондане ў 1666 годзе і стаў адным з самых вядомых і паважаных медыкаў таго перыяду. З'яўляецца адным з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага таварыства.