Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
![]() | ||
Гарналыжны спорт (мужчыны) | ||
Золата | Картына-д'Ампеца 1956 | Хуткасны спуск |
Золата | Картына-д'Ампеца 1956 | Слалам |
Золата | Картына-д'Ампеца 1956 | Гіганцкі слалам |
Антон Энгельберт «Тоні» Зайлер (ням.: Anton Engelbert "Toni" Sailer; 17 лістапада 1935, Кіцбюэль, Аўстрыя — 24 жніўня 2009, Інсбрук, Аўстрыя) — аўстрыйскі гарналыжнік, першы ў гісторыі Аўстрыі трохразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з трох абсалютных чэмпіёнаў свету ў гісторыі гарналыжнага спорту, адзіны 7-разовы чэмпіён свету сярод мужчын.
Спартыўная мянушка — «Чорны Бліц з Кіца» (ням. Der schwarze Blitz aus Kitz). «Бліц» у перакладзе з нямецкай азначае «маланка». Чорны — па колеры камбінезонаў, у якіх звычайна выступаў Зайлер.