Торбачнік

Торбачнік

Торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thlaspi L., Sp. Pl. 2: 645 (1753)

Тыпавы від
Даччыныя таксоны
каля 70 відаў, гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23419
NCBI  13287
EOL  39284
GRIN  g:12085
IPNI  13125

То́рбачнік[1][2] (Thlaspi) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Thlaspi arvenseТорбачнік палявы.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае.

Кветкі дробныя, белыя, з чатырма пялёсткамі, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак.

Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre), занесены ў Чырвоную кнігу, торбачнік палявы (Thlaspi arvense) і торбачнік пранізалісты (Thlaspi perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.

Сінонімы[3]

Таксанамічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Род Торбачнік уваходзіць у сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).

  яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II)  
      ≈80 відаў
  парадак Капустакветныя     род Торбачнік  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Капуставыя    
         
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II)   яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста  
     

Род налічвае каля 80 відаў [4], некоторые из них:[5]

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, радзей харчовыя (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Thlaspi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Праверана 2 кастрычніка 2016.
  5. Паводле GRIN, ITIS і NCBI (гл. картку арганізму).
  6. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Thlaspi L. (англ.) (Праверана 15 лістапада 2009)
  • Ярутка — род Thlaspi: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Thlaspi (Ярутка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)