Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадоваятравяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе.
Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі.
Thlaspi L. — Ярутка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 117—118. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.