Трафім Дзянісавіч Лысенка | |
---|---|
укр.: Трохим Денисович Лисенко | |
Дата нараджэння | 17 (29) верасня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1976[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, батанік, вынаходнік, палітык |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР (1939), акадэмік АН Украіны (1934), акадэмік УАСГНІЛ (1935) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Pyotr Fyodorovich Kononkov[d] |
Вядомы як | стваральнік псеўданавуковага кірунку мічурынскай аграбіялогіі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трафім Дзянісавіч Лысенка (29 верасня 1898, Карліўка, Палтаўская вобласць — 20 лістапада 1976) — савецкі вучоны-аграном. Стваральнік псеўданавуковай канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную генетыку, сцвярджаў магчымасць наследавання набытых прыкмет. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941, 1943, 1949). Акадэмік АН УССР (1934), УАСГНІЛ (1935), АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1945).
Скончыў Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут (1925). У 1934—1938 гадах дырэктар Усесаюзнага селекцыйна-генетычнага інстытута, у 1940—1965 гадах — Інстытута генетыкі АН СССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—1956 гадах і 1961—1962 гадах. У 1930—1964 гады дзейнасць Лысенкі падтрымлівалі Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў. Практычныя рэкамендацыі і вучэнне былі неабгрунтаванымі і ўкараняліся адміністрацыйна, што нанесла вялікую эканамічную шкоду. Былі разгромлены навуковыя генетычныя школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі сельскагаспадарчай і біялагічнай адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі.