універсітэта Трнава | |
---|---|
Заснаваны | 1635 (гістарычны) / 1992 (цяперашні час) |
Рэктар | В.І. Сенька |
Краіна | |
Размяшчэнне | Трнава |
Сайт | www.truni.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трнаўскі ўніверсітэт (славацк.: Trnavská univerzita v Trnave) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Трнава, адзін з першых ўніверсітэтаў Славакіі.
Універсітэт заснаваў кардынал Петэр Пазмань у 1635 годзе. Першапачаткова было два факультэты — філасофскі і багаслоўскі. У 1665 быў створаны і прававы, а ў 1770 годзе — медыцынскі факультэт. Універсітэт стаў вядомым дзякуючы сваёй абсерваторыі, якую стварыў астраном Максіміліян Гел, ўніверсітэцкай бібліятэцы, садоў і тэатру.
Універсітэт існаваў да 1777, калі ён быў перамешчаны ў Будапешт. Яго правапераемнікам з'яўляецца Універсітэт Ларанда Этвеша ў Будапешце. 25 сакавіка 1992 года ў горадзе Трнава быў адчынены новы ўніверсітэт, які ня будучы афіцыйным пераемнікам, працягвае старажытныя традыцыі.