Тройскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Troy University | |
Арыгінальная назва | англ.: Troy University |
Заснаваны | 1887 |
Студэнты | 29 580 і 10 949[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Трой, Алабама, ЗША |
Сайт | troy.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тройскі ўніверсітэт (англ.: Troy University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Трой у штаце Алабама.
Ён быў заснаваны ў 1887 годзе як Тройская дзяржаўная нармальная школа у сістэме Алабамскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ для прысуджэння акадэмічных ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Сёння ўніверсітэт абслугоўвае адукацыйныя патрэбы студэнтаў у чатырох кампусах у штаце Алабама і 60 навучальных цэнтрах у 17 штатах ЗША і 11 краінах свету. Універсітэт мае больш за 100 тысяч выпускнікоў у 50 штатах ЗША і іншых краінах.