Трумэн Капотэ | |
---|---|
англ.: Truman Capote | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Truman Streckfus Persons |
Дата нараджэння | 30 верасня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 жніўня 1984[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, раманіст, пісьменнік, драматург, аўтабіёграф, акцёр, журналіст |
Гады творчасці | 1943 — 1982 |
Жанр | Паўднёвая готыка |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія О. Генры[d] (1948) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Трумэн Гарсія Капотэ (англ.: Truman Garcia Capote, імя пры нараджэнні — Трумэн Стрэкфус Персанс, англ.: Truman Streckfus Persons; 30 верасня 1924, Новы Арлеан — 25 жніўня 1984, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі раманіст, драматург тэатра і кіно, акцёр; многія яго апавяданні, раманы, п’есы і дакументальныя творы прызнаны літаратурнай класікай, уключаючы аповесць «Сняданне ў Тыфані» (1958).
Дэбютаваў раманам «Іншыя галасы, іншыя пакоі» (1948). Адзінота і чалавек, мара і рэальнасць амерыканскага жыцця, злачыннасць грамадства — асноўныя тэмы яго твораў (зборнік апавяданняў «Дрэва ночы», 1949; аповесці «Лугавая арфа», 1953; «Сняданне ў Тыфані», 1958; «Самаробныя дамавінкі», 1980; дакументальны раман «Звычайнае забойства», 1965). Аўтар аўтабіяграфічных апавяданняў (зборнік «Музыка для хамелеонаў», 1980), эсэ, нарысаў, дарожных нататак. У творах выкарыстоўваў гатычныя матывы, гратэск і фантасмагорыю, яны адметныя лірызмам, высокім стылістычным майстэрствам і камерным псіхалагізмам.