Лацінская назва |
(у р. скл.: Trianguli) |
---|---|
Скарачэнне | Tri |
Плошча | 131,8 кв. градусаў (0,320%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
25 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 52°Пд (цалкам) 52°Пд – 64°Пд (часткова) |
Трыкутні́к (лац.: Triangulum) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
Знаходзіцца паміж сузор’ямі Андрамеды, Рыб, Авена і Персея. Найбольш ярскія зоркі 3,0 і 4,0 візуальнай зорнай велічыні; 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і знаходзіцца адна з самых блізкіх і найбольш даследаваных галактык — аб’ект Месье M33.
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. З тэрыторыі Беларусі відаць летам, увосень і зімой.