Трыхагло́с (Trichoglossum) — род сумчатых грыбоў сямейства геаглосавыя (Geoglossaceae). Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе[2].
Пладовыя целы прамастойныя, вышынёй да 8 см, на цыліндрычнай ножцы. У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклетачныя споры, афарбаваныя ў буры колер. Пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску ў сумцы споры па адной выкідваюцца вонкі.
На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[3]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.