Трэцяя бітва за Брэгу

Трэцяя бітва за Брэгу
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 31 сакавіка7 красавіка 2011
Месца Марса-эль-Брэга
Вынік перамога сіл урада
Праціўнікі
Лаялісты
 Беларусь (ваенныя саветнікі[1])
Лiвiйскiя паўстанцы
 НАТА (авiяпадтрымка[2])
Камандуючыя
Мутазім Біла Кадафі Абдул Фатах Юніс
Халіфа Хафтар
Сілы бакоў
300—1000 чалавек[3] каля 400 чалавек[4], 17 танкаў, некалькі самалётаў ВПС ЗША[2]
Страты
28 забітых 48—49 забітых[~ 1], 3 танкі знішчаны і 5 пашкоджаны
Агульныя страты
1 грамадзянін ПАР загінуў[5]
  1. У лік загінуўшых паўстанцаў уключаны 27 чалавек, якія загінулі пры памылковых авіяўдарах НАТА

Трэцяя бітва за Брэгу — бітва за авалоданне горадам Марса-эль-Брэга падчас лівійскай грамадзянскай вайны, у выніку чаго населены пункт перайшоў да сіл урада Муамара Кадафі. Штурм Брэгі праходзіў у рамках контрнаступлення лаялістаў на ўсходнім фронце, шмат у чым ажыццёўленым дзякуючы ваенным саветнікам з Беларусі, якія змаглі арганізаваць лівійскую ўрадавую армію пасля шэрагу паражэнняў і пачатку замежнай інтэрвэнцыі.

Значэнне горада і мэты бітвы

[правіць | правіць зыходнік]

Для кадафістаў стаяла задача як мінімум узяць і трымаць пад кантролем горад. Як максімум — пачаць наступленне на ўсход[2]. У гэтым выпадку мяцежнікі страцілі бы доступ да большай часткі рэсурсаў. Для паўстанцаў кантроль толькі Адждабіі і Марса-эль-Брэгі мог даць магчымасць авалодаць усімі гарадамі заліва Сідр, асабліва Місуратай[2]. Толькі замацаваўшыся на ўзбярэжжы заліва паўстанцы прадстаўлялі цікавасць для заходніх дзяржаў[2], так як яны авалодалі бы нафтавымі рэсурсамі краіны.

31 сакавіка ўрадавая армія Лівіі ўвайшла ў горада, які амаль месяц кантраляваўся паўстанцамі Пераходнага Нацыянальнага Савета[6]. У гэты час баевікі спрабавалі адбіць яго[7]. Завязалася пяціхвілінная перастрэлка, якая скончылася правалам і стратамі для мяцежнікаў. Пад націскам урадавай артылерыі рэвалюцыянеры адступілі[8]. Неўзабаве пазіцыі лаялістаў падвергліся авіяўдару ВПС ЗША[2], пасля чаго пачалася паўторная атака ПНС. Паўстанцы нават здолелі ўвайсці ў Брэгу (паўночна-ўсходняя частка горада, Раён 3). Завязаліся вулічныя баі[9]. Да канца дня, пасля цяжкага бою, лаялісты адбілі контратаку паўстанцаў на горад і аднавілі поўны кантроль над ім[10].

1-2 красавіка баі на ўсходніх ускраінах Брэгі працягваліся. Паведамлялася, што авіяцыя НАТА памылкова нанесла ўдар па групе паўстанцаў у дадзеным раёне, з прычыны чаго 14 чалавек загінулі[11]. Адначасова група мяцежнікаў трапіла ў засаду каля ўніверсітэта, дзе знаходзіліся значныя сілы лаялістаў. Пасля гэтага паўстанцы адступілі[12].

2 красавіка Брэгай авалодалі сілы ПНС, але ўжо вечарам 3 красавіка, дзякуючы скарачэнню колькасці авіяўдараў НАТА кааліцыі, урадавыя войскі вярнулі сабе кантроль над горадам[2].

3-4 красавіка баі ішлі ў раёне ўніверсітэта. Паўстанцам удалося пранікнуць у раён 3 ва ўсходняй частцы горада. Аднак і там працягваліся баі[13]. Пачалася эвакуацыя жыхароў Новай Брэгі (раён 3)[14][15][16].

5 красавіка паведамлялася, што паўстанцы трапілі ў чарговую засаду кадафістаў. Пасля гэтага апазіцыянеры былі выцеснены з горада і адступілі на 5 кіламетраў[17].

6 красавіка паўстанцы адступілі ад Брэгі і замацаваліся ў «раёне 40» (Эль-Арбін) паміж Брэгай і Адждабіяй[18][19].

7 красавіка авіяцыя НАТА памылкова знішчыла некалькі трафейных танкаў паўстанцаў, у выніку чаго ад 10 да 13 чалавек загінулі і яшчэ ад 14 да 22 чалавек былі паранена. Яшчэ 5 танкаў было пашкоджана[20][21][22][23].

Скарыстаўшыся збянтэжанасцю паўстанцаў, урадавыя войскі распачалі новы артылерыйскі ўдар па пазіцыях праціўнікаў Кадафі, пасля чаго тыя адступілі да Адждабіі, якая ўжо была ў зоне дасяжнасці артылерыі арміі лаялістаў[24][25][26].

Пасля ўзяцця Брэгі лаялісты атакавалі Адждабію, але на гэтым актыўная фаза баявых дзеянняў скончылася і пачалася патавая ваенна-палітычная сітуацыя, якая працягвалася да ліпеня.

Зноскі

  1. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны(недаступная спасылка)
  2. а б в г д е ё Ливия - пляски вокруг Бреги или война за нефть
  3. "Fighting Continues in Libya, as Does Debate on Arming Rebels". CNN. Tripoli. 4 April 2011. Праверана 27 May 2011.
  4. Burleigh, Marc (3 April 2011). "Battle for Brega Rages After Ambush". The Sydney Morning Herald. Agence France-Presse. Праверана 4 April 2011.
  5. "Anton Hammerl". Committee to Protect Journalists. 5 April 2011. Праверана 13 November 2011.
  6. Войска Каддафи захватили Брегу
  7. Rebels Return to Brega Amid Reported Defections by Special Forces(недаступная спасылка). Deutsche Presse-Agentur (via Monsters and Critics). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 31 March 3011.
  8. 1340: Coalition forces have bombed pro-Gaddafi forces near Brega, and they have been pushed back to the village of Bishr, west of the city, BBC Monitoring reports, quoting privately owned online newspaper Libya al-Yawm…… | LiveWord? Libya. liveword.ca (31 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 4 April 2011.
  9. Libyan Rebels in Street Battles for Brega. The Daily Telegraph (31 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 31 March 2011.
  10. McGreal, Chris (31 March 2011). "Libyan Rebels Deny Crisis After Assault on Brega Fails". The Guardian. Праверана 1 April 2011.
  11. Meo, Nick (2 April 2011). "Libya: Nato Warplanes Kill 14 Rebels". The Daily Telegraph. Праверана 4 April 2011.
  12. Sengupta, Kim (3 April 2011). «Rebels Die as Victims of Their Own Disarray». The Independent.
  13. «Libya Live Blog — April 4» Архівавана 6 красавіка 2011.. Al Jazeera.
  14. «Libyan Rebels Gaining Ground in Brega». United Press International.
  15. «Libyan Forces Push Back into Oil Town of Brega, Say Greater Organization Bolsters Advance» Архівавана 21 ліпеня 2012.. Canadian Business.
  16. «Rebels Retake Part of Key Oil Town Brega». France 24.
  17. «Late-Waking Rebels Run from Kadhafi’s Artillery». Agence France-Presse (via Yahoo! News).
  18. «Libya Live Blog — April 6» Архівавана 25 жніўня 2011.. Al Jazeera.
  19. "Gadhafi Asks Obama To End NATO Bombing". CNN. 7 April 2011.
  20. "Libya Rebels 'Want Answers' from Nato on Air Strike". BBC News. 8 April 2011.
  21. "Overwhelmed Rebel Fighters Flee from Eastern Libyan City". CNN. 8 April 2011.
  22. Abbot, Sebastian (7 April 2011). "Libyan Rebels Angry After Airstrike Blamed on NATO". The Denver Post.(недаступная спасылка)
  23. "NATO Hits Libyan Rebels' Convoy, Rebel General Say". The New York Times. 7 April 2011.
  24. «Gadhafi Plane Evades NATO No-Fly Zone, Bombs Rebel Tanks» Архівавана 10 красавіка 2011.. Standard-Examiner.
  25. "Rebels Retreat in Ajdabiya After 'Nato Air Strike'". BBC News. 7 April 2011.
  26. Campbell, Greg (7 April 2011). "Libyan Rebels Say NATO Airstrike Thwarted Tank Attack". USA Today.