Тупа́евыя, тупа́і (Tupaiidae) — сямейства млекакормячых, традыцыйна адносілася да паўмалпаў.
Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценнямі.
Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад).
Адрозніваецца 5 родаў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі, астравах Малайскага архіпелага.
Актыўныя ўдзень. Кормяцца раслінамі і насякомымі. Жывуць у падлеску і ніжніх галінах дрэў. Гняздуюцца у дуплах паваленых дрэў, у поласцях сцёблаў бамбуку і інш. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 6 месяцаў. Нараджаюць да 4 дзіцянят.