Горад
Тымішаара
Timişoara
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Тымішаа́ра (рум.: Timişoara [timiˈʃo̯ara], назва паходзіць ад венг.: Temesvar) — трэці па велічыні горад Румыніі, гістарычны цэнтр вобласці Банат, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тыміш на захадзе краіны. Насельніцтва — 303,7 тыс. жыхароў (2011). Плошча — 130,5 км².
Першыя звесткі пра горад Тэмешвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагоддзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагоддзі гэта была невялікая крэпасць пасярод балот. Венгерскі кароль Карл Роберт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагоддзі горад некаторы час служыў рэзідэнцыяй вялікага Хуньядзі. Тэмешвар быў першым горадам Венгерскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сімвалізаваў багамільскую ерась.
У 1552 годзе Тэмешвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмед-пашой. За 160 гадоў у якасці цэнтра Тэмешварскага эялета горад зведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэці. Пасля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі планамерна знішчылі сляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтр горада ў стылі барока.
Пры распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сербы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам саюзнікаў.
16 снежня 1989 года з народнага выступлення ў Тымішаары, выкліканага рашэннем улад аб высяленні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння Нікалае Чаўшэску.
Тымішаарскі ўніверсітэт медыцыны і фармацыі імя Віктара Бабеша, Тымішаарскі політэхнічны ўніверсітэт, Тымішаарскі заходні ўніверсітэт, Тымішаарскі банацкі ўніверсітэт сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны.
Грамадскі транспарт горада прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе размешчаны трэці па пасажыраабароце аэрапорт у краіне.
Горад з’яўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і звязаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.
Тымішаара з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў: