Тэадор Сведберг

Тэадор Сведберг
шведск.: Theodor Svedberg
Дата нараджэння 30 жніўня 1884(1884-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1971(1971-02-25)[3][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Андрэа Андрэен[d]
Дзеці Эліяс Сведберг[d] і Hillevi Svedberg[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, дзеяч мастацтваў
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Oskar Widman[d][5] і Carl Benedicks[d][5]
Вядомыя вучні Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg; 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.

У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.

Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.

Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.

Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.

Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).

Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).

Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).

Быў жанаты з Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячкай міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэаткай Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912
  • Colloid chemistry, N. Y., 1924

Зноскі

  1. The Svedberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Theodor (The) Svedberg // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/575982/Theodor-HE-Svedberg
  4. The Svedberg // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  5. а б The Academic Family Tree — 2005.
  6. NNDB — 2002.