Тэадор Вольфганг Хэнш | |||
---|---|---|---|
ням.: Theodor Wolfgang Hänsch | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1941[1][2][…] (82 гады) | ||
Месца нараджэння | Гайдэльберг, Германія | ||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта | ||
Навуковая сфера | фізіка | ||
Месца працы | |||
Альма-матар | Гайдэльбергскі ўніверсітэт | ||
Вядомыя вучні | Карл Віман | ||
Член у | |||
Узнагароды |
|
||
Сайт |
mpq.mpg.de/~haensch/ mpq.mpg.de/~haensch/htm_… |
||
Подпіс |
![]() |
||
![]() |
Тэадор Вольфганг Хэнш (ням.: Theodor Wolfgang Hänsch; 30 кастрычніка 1941, Гайдэльберг, Германія) — нямецкі фізік, адзін з дырэктараў Інстытута квантавай оптыкі таварыства Макса Планка (Гархінг пад Мюнхенам). Абараніў дысертацыю ў Гайдэльбергскім універсітэце.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) «за ўклад у развіццё заснаванай на лазерах дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызійнага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянцоў)». Ён падзяліў палову прэміі з амерыканскім вучоным Джонам Холам (другую палову прэміі атрымаў Рой Глаўбер).