Тэафраст Рэнадо

Тэафраст Рэнадо
фр.: Théophraste Renaudot
Род дзейнасці журналіст, historiographer, урач-пісьменнік, філантроп
Дата нараджэння 1586[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1653(1653-10-25)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне пратэстанцтва і каталіцтва
Дзеці Eusèbe Renaudot[d] і Théophraste Renaudot[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафраст Рэнадо (фр.: Théophraste Renaudot, 1586, Лудзён (цяпер — у дэпартаменце В’ена) — 25 кастрычніка 1653, Парыж) — французскі ўрач і выдавец, адзін са стваральнікаў сучаснай журналістыкі. З 30 мая 1631 года выдаваў газету «La Gazette» — першай еўрапейскай газеты ў сучасным разуменні гэтага слова.

Да пачатку 1630-х гг. Рэнадо пераважна займаўся ўрачэбнай дзейнасцю. Дзякуючы знаёмству з кардыналам Рышэльё, Рэнадо атрымаў пасаду лейб-медыка і таксама атрымаў патэнт на стварэнне першага ў Францыі даведачнага бюро. Рэнадо адкрыў дабрачынную паліклініку, у якой бясплатна або за невялікую суму парыжанам аказваліся медыцынскія паслугі. У 1630 г. Рэнадо атрымаў патэнт на стварэнне лістка навін, які распаўсюджваўся па ўсёй тэрыторыі Францыі, а 30 мая 1631 г. у свет выходзіць першы нумар яго газеты «La Gazette». «La Gazette» стала адной з першых еўрапейскіх газет. Тыражаванне газеты праводзілася ў друкарні, агульны тыраж быў каля 1200 экзэмпляраў. Асноўны змест газеты складалі міжнародныя і нацыянальныя навіны, асобныя важныя артыкулы для яе пісалі асабіста кароль Людовік XIII і кардынал Рышэльё. Незвычайна важным новаўвядзеннем Рэнадо было размяшчэнне ў газеце на платнай аснове прыватных аб’яваў. Пасля смерці кардынала Рышэльё і Людовіка XIII справы Рэнадо пайшлі горш: парыжскі ўніверсітэт забараніў Рэнадо медыцынскую дзейнасць у сталіцы на падставе таго, што яго дыплом быў выдадзены ў Манпелье (сапраўднай прычынай было нежаданне парыжскіх урачоў мець яшчэ аднаго папулярнага канкурэнта). Газету Рэнадо, першапачаткова стратную, пачалі вінаваціць у сувязі з Рышэльё, што не прынесла ёй папулярнасці і адмоўна адбілася на тыражы. Пасля разводу Рэнадо з яго другой жонкай фінансавыя справы канчаткова сапсаваліся, і ён памёр у галечы. Выданне «La Gazette» працягнуў старэйшы сын Рэнадо, таксама Тэафраст. Выданне газеты спынілася ў 1915 годзе.

Зноскі

  1. Swartz A. Théophraste Renaudot // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Théophraste Renaudot // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Theophraste Renaudot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Théophraste Renaudot // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118936522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.