Тэлефонная сувязь — перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; від электрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой адлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у электрычныя сігналы ў мікрафоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлефонных паведамленняў адбываецца па правадных, кабельных, радыёрэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі, камутацыя каналаў тэлефоннай сувязі (злучэнне і раз’яднанне абанентаў) — аўтаматычнае і ручным спосабамі на тэлефонных станцыях.
У Расіі гарадскія тэлефонныя станцыі пачалі дзейнічаць з 1882 года, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія тэлефоннай сувязі Мінск—Смалявічы—Барысаў пабудавана ў 1908 годзе.