Тэрэза Эльфарс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1823[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1905[1][3][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Lars Erik Elfforss[d][1] |
Прафесія | актрыса, балерына, дырэктарка тэатра |
![]() |
Антуанэта Тэрэза Эльфарс (шведск.: Antoinette Thérèse Elfforss, народжаная Эберг (шведск.: Öberg); 30 лістапада 1823, Стакгольм, Швецыя — 16 красавіка 1905, там жа) — шведская актрыса і тэатральны кіраўнік. З 1869 па 1888 год кіравала перасоўнай тэатральнай трупай Эльфарс.[4][5]
Тэрэза Эберг нарадзілася ў Стакгольме, у сям’і ўладальніка фабрыкі Андэрса Эберга і Марыі Элісабет Канстрэм.
З 1837 года — вучаніца школы Каралеўскага балета Швецыі, з 1839 года — вучаніца Драматычнай акцёрскай школы (шведск.: Dramatens elevskola).[6]
У 1837—1842 гадах Тэрэза актыўна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры.
З 1842 па 1846 год выступала ў Новым тэатры (шведск.: Nya teatern).
У 1847 годзе выйшла замуж за акцёра Ларса Эрыка Эльфарса (1817—1869), кіраўніка тэатральнай трупы. Пасля выступала пад псеўданімам Тэрэза Эльфарс. Была актрысай вандроўнай тэатральнай трупы Эльфарс і з 1886—1888 гадоў — яе дырэктарам. Яна ўзяла на сябе кіраўніцтва тэатральнай трупай падчас хваробы мужа і фармальна пасля яго смерці ў 1869 г.[4][7]
Як актрыса, Тэрэза Эльфарс пачынала з роляў інжэню і гераінь, але затым перайшла да персанажаў сучасных скандынаўскіх і замежных п’ес неарэалістычнага руху. Паводле сцвярджэння аднаго крытыка: «яе спектаклі адрозніваліся адухоўленасцю, дробнымі дэталямі, жывой жыццёвай сілай»,[8] і ў знак прызнання яе талентаў ёй далі мянушку «Эліса Хвасер з сельскай мясцовасці»,[8] у гонар знакамітай актрысы Каралеўскага драматычнага тэатра, якая ў той час лічылася найвялікшай актрысай Швецыі.[9]
Тэрэза Эльфарс карысталася вялікай павагай падчас сваёй кар’еры, асабліва ў якасці тэатральнага рэжысёра:
Для пастаноўкі Тэрэза Эльфарс выбірала п’есы скандаўскіх аўтараў Ф. А. Дальгрэна , К. Акселя Анрэпа, Эмілі Лундберг , а таксама Лорэнца Дзітрыхсана , Б’ёрнсцьернэ Б’ёрнсана і Генрыка Ібсена.[8] Аднак самы вялікі яе фінансавы поспех мела пастаноўка «Вакол свету за 80 дзён» Жуля Верна, ставіліся таксама і менш сур’ёзныя аперэты, бо падчас росквіту трупы Эльфарс у 1870-х і 1880-х гадах папулярнасць аперэты была настолькі вялікая, з эканамічнага пункту Эльфарс не магла ігнараваць іх.[8][10][11] [12]
Трупа Тэрэзы Эльфарс з поспехам выступала ў тэатры Юргордстэтэрн у Юргордэне ў Стакгольме, а таксама гастралявала па Фінляндыі ў 1869, 1870, 1874, 1877 і 1878 гадах.[13]
У 1888 годзе Эльфарс перадала кіраўніцтва трупай Аўгусту Ліндбергу (1846—1916), пасля чаго тая змяніла сваю назву на тэатральную трупу Ліндберга. Эльфарс працягвала выступаць у трупе Ліндберга да 1893 года. Паміж 1890 і 1893 г. трупа Ліндберга працавала ў тэатры Stora Teatern ў Гётэбаргу. Калі ў 1893 годзе трупа Ліндберга была распушчана, Тэрэза разам са сваім сынам Юліусам Эрыкам Энгельбрэктам Эльфарсам (1847—1925) вярнулася ў Стакгольм, дзе і памерла ў 1905 годзе.[14]