Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ

Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ
англ.: University of Texas Rio Grande Valley
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Texas Rio Grande Valley
Заснаваны 1930
Год рэарганізацыі 2013
Краіна
Размяшчэнне Эдынберг, Тэхас, ЗША
Сайт utrgv.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ (англ.: University of Texas Rio Grande Valley) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдынберг у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт меціцца ў рэгіёне даліны ракі Рыа-Грандэ і з'яўляецца самай паўднёвай установай сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Універсітэт быў створаны заканадаўчым органам штата Тэхас ў 2013 годзе шляхам аб'яднання Тэхаскага ўніверсітэта ў Браўнсвіле, Тэхаскага паўднёвага каледжа і Тэхаскага панамерыканскага ўніверсітэта. Вучэльня таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША, дзе большасць студэнтаў складаюць іспанамоўныя: амаль 90% яго студэнтаў з'яўляюцца лацінаамерыканцамі, практычна ўсе з іх — мексіканскага паходжання.

  • Школа медыцыны
  • Каледж медыцыны і аховы здароўя
  • Каледж аховы здароўя
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • каледж вольных мастацтваў
  • Каледж прыгожых мастацтваў
  • Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
  • Каледж бізнесу і прадпрымальніцтва
  • Каледж адукацыі
  • Ганаровы каледж
  • Каледж аспірантуры
  • Універсітэцкі каледж
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.