Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане | |
---|---|
англ.: University of Texas at Arlington | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas at Arlington |
Заснаваны | 1895 |
Студэнты | 24 888 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арлінгтан, Тэхас, ЗША |
Сайт | uta.edu |
![]() |
Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане (англ.: University of Texas at Arlington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арлінгтан у штаце Тэхас.
Універсітэт быў заснаваны ў 1895 годзе і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў сістэме Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта, пакуль не далучыўся да сістэмы Тэхаскага універсітэта ў 1965 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у Паўночным Тэхасе і пяты па велічыні ў Тэхасе. Універсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры.