Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа | |
---|---|
перс.: دانشگاه صنعتی شریف | |
Міжнародная назва | Sharif University of Technology (SUT) |
Заснаваны | 1966 год |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Махмуд Фатухі-Фірузабад |
Студэнты | 9 000 |
Бакалаўрыят | 5 779 |
Магістратура | 4 726 |
Дактарантура | 700 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Іран, Тэгеран |
Юрыдычны адрас | Azadi Ave. |
Сайт | sharif.ir |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр у галіне інжынерыі і фізічных навук. Адна з самых прэстыжных тэхнічных вучэбных устаноў Ірана. Размешчаны ў горадзе Тэгеран.
Заснаваны ў 1966 годзе Махамадам Алі Маджтахедзі, арганізатарам навукі і рэктарам Тэгеранскага політэхнічнага інстытута, па ўказу шаха Ірана Махамеда Рэза Пехлеві як Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» на ўзор Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У першы год існавання ўніверсітэта на чатырох факультэтах — электраэнергетычным, металургічным, механічным і хімічнага машынабудавання — навучаліся 412 студэнтаў, адабраных па выніках усеіранскага конкурсу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ складаўся з 54 выкладчыкаў.
У 1972 годзе Махамед Рэза Пехлеві, які быў прэзідэнтам універсітэта з моманту заснавання да 1979 года, прызначыў першага іранскага выпускніка МТІ, Сеіда Хасейна Насра рэктарам ВНУ і паставіў перад ім задачу пераўтварыць універсітэт у «іранскі МТІ»[1][2].
У 1967—1971 гадах да факультэтаў універсітэта, якія ўжо дзейнічалі, былі дададзены фізічны, матэматычны, эканомікі і кіравання прамысловасцю, хімічны і грамадзянскага будаўніцтва[3].
У 1974 годзе адкрыўся філіял Індустрыяльнага ўніверсітэта «Арыямехр» у Ісфахане, які пазней выдзеліўся са складу ўніверсітэта і стаў самастойным Ісфаханскім тэхналагічным універстэтам.
Пасля Ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» быў перайменаваны ў Тэгеранскі індустрыяльны ўніверсітэт, які ў 1980 годзе атрымаў імя Маджыда Шарыфа Вакефі — студэнта-рэвалюцыянера, забітага ў 1975 годзе.
Цяпер універсітэт мае два кампусы: Галоўны кампус знаходзіцца ў Тэгеране, Міжнародны кампус — на востраве Кіш у Персідскім заліве.
У 2015—2016 вучэбным годзе ва ўніверсітэце навучаліся больш за 9 000 студэнтаў, у тым ліку 5 776 бакалаўраў, 4 726 магістраў, 700 дактарантаў[4].
Па стане на 1 верасня 2015 года, прафесарска-выкладчыцкі склад Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа налічвае больш за 450 выкладчыкаў. У яго складзе 168 прафесараў, 115 дацэнтаў, 153 асістэнтаў-прафесараў.
Па стане на чэрвень 2016 года асноўны вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 14 факультэтах[5]:
Структура факультэтаў у цэлым адпавядае асноўным накірункам адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа мае 15 навукова-даследчых цэнтраў:
Універсітэт мае вялізны аўтарытэт у Іране ў галіне даследаванняў прыкладных і фундаментальных навук. У апошнія некалькі гадоў універсітэт займае першыя месцы ў краіне па аб’ёмам укладаемых у даследаванні сродкаў, атрымоўваемых грантаў і прэмій, а таксама па выданню навуковых прац і дысертацый.
Бібліятэка ўніверсітэта валодае найбагацейшым сярод бібліятэк іншых ВНУ фондам інжынерна-тэхнічнай літаратуры. Была адкрыта ў 1965 годзе, адначасова з пачаткам працы ўніверсітэта. Цэнтральная бібіятэка выконвае важнейшую задачу па ўкамплектаванню кніг, часопісаў, справаздач і іншых навуковых крыніц, абслугоўвае наведвальнікаў, а таксама ўключае ў сябе 9 іншых спецыялізаваных бібліятэк-філіялаў.
Academic Ranking of World Universities[6]
2015: 401—500
Times Higher Education[7]
2015-2016: 401—500
2014-2015: 301—350
2013-2014: 251—275
2012-2013: 301—350
2011-2012': 301—350
U.S.News[8]
2016: 435
2015: 377
Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа на Вікісховішчы |