Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
руск.: Вооружённые силы Российской Федерации | |
![]() Сцяг Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі | |
Дата заснавання | Канец XX стагоддзя |
У сучасным выглядзе з | 7 мая 1992 |
Падраздзяленні |
віды войскаў: ![]() |
Вярхоўны Галоўнакамандуючы | Уладзімір Пуцін |
Міністр абароны | Сяргей Шайгу |
Начальнік Генштаба | Валерый Герасімаў |
Прызыўны ўзрост | з 18 да 27 гадоў |
Прызыў на воінскую службу |
12 месяцаў |
Занятыя ў войску | 1 000 000 чал[1] |
Бюджэт | 1517,91 млрд рублёў (2011)[2] |
Гадавы экспарт | 10 млрд долараў ЗША (2010)[3] |
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (УС Расіі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя Расійскай Федэрацыі, прызначаная для адбіцця агрэсіі, накіраванай супраць Расійскай Федэрацыі, для ўзброенай абароны цэласнасці і недатыкальнасці яе тэрыторыі, а таксама для выканання задач у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Расіі.
У склад УС Расіі ўваходзяць віды УС: сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскі флот; асобныя роды войскаў — касмічныя, паветрана-дэсантныя войскі і РВСН; цэнтральныя органы ваеннага кіравання; тыл Узброеных сіл, а таксама войскі, якія не ўваходзяць у віды і роды войскаў.
УС Расіі сфарміраваны 7 мая 1992 года. Гэта адны з найбуйнейшых УС свету, колькасць іх асабістага складу складае каля 1 000 000 чалавек. Узброеныя Сілы Расіі адрозніваюцца наяўнасцю найбуйнейшага ў свеце арсенала зброі масавага паражэння, у тым ліку ядзернай, і добра развітой сістэмай сродкаў яе дастаўкі.
Краіны, у якіх узброеныя сілы РФ вялі ваенныя дзеянні пасля свайго заснавання: