Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі

Футбол
Уладзімір Хвашчынскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі
Нарадзіўся 10 мая 1990(1990-05-10)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Брэст 90 (17)
2013—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 30 (3)
2014   Беларусь Мінск 16 (6)
2015 Беларусь Мінск 25 (10)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 76 (23)
2019—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 12 (1)
2020   Беларусь Мінск 13 (5)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 17 (4)
2021   Казахстан Каспій (Актау) 7 (0)
2022 Беларусь Мінск 27 (20)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 20 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 6 (1)
2012—2023 Беларусь Беларусь 8 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 красавіка 2023

Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама». Футбаліст года Беларусі (2022).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама» Брэст

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

«Дынама» Мінск

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[3], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.

У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[4], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015 года), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[5].

Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.

Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[6]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[7].

У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[8].

Вяртанне ў «Дынама»

[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[9]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[10], а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018[11]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).

Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[12].

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[14], дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[15] і разарваў кантракт з «Шахцёрам»[16].

Трэці прыход у «Дынама» Мінск

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2020 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама»[17]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[18].

У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій»[19]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[20].

Вяртанне ў «Мінск»

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам»[21]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2022 адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказчыкам для беларускіх ігракоў з 2007 года. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[22].

Чацвёрты прыход у «Дынама» Мінск

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[23] і хутка зноў стаў іграком «Дынама»[24].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады, аднак пасля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім масчы супраць Сірыі.

  1. Vladimir Khvashchinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcminsk.by/player/vladimir-hvashhinskij/
  3. "Минск" арендовал Хващинского (руск.). football.by (8 ліпеня 2014). Праверана 15 лютага 2024.
  4. Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо" (руск.). football.by (10 студзеня 2015). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Минское "Динамо" расторгло контракт с Владимиром Хващинским (руск.). football.by (5 сакавіка 2015). Праверана 15 лютага 2024.
  6. Хващинский отправился с «Минском» на сбор в Турцию (руск.). by.tribuna.com.
  7. Владимир Хващинский подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (27 сакавіка 2015). Праверана 15 лютага 2024.
  8. Владимир Хващинский покинул "Минск" (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  9. Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (12 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  10. Минское "Динамо" продлило контракт с Хващинским (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Хващинский продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (10 жніўня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
  12. Минское «Динамо» объявило об уходе Хващинского (руск.). by.tribuna.com.
  13. Хващинский продолжит карьеру в "Шахтере" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 15 лютага 2024.
  14. "Минск" арендовал у "Шахтера" Хващинского (руск.). football.by (18 сакавіка 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  15. Владимир Хващинский вернулся в Солигорск (руск.). football.by (7 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  16. Владимир Хващинский вернулся в "Шахтер", но ненадолго (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  17. Хващинский вновь в минском "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  18. Хващинский продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  19. Минское "Динамо" отдало Хващинского в аренду в Казахстан (руск.). football.by (28 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  20. Владимир Хващинский покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  21. Шрамченко и Хващинский будут защищать цвета "Минска" (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  22. АБФФ назвала Владимира Хващинского лучшим футболистом Беларуси 2022 года (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  23. Шрамченко, Хващинский и еще 12 человек покинули "Минск" (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  24. Владимир Хващинский официально вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (4 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.