Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 жніўня 1990[1][2][…] (34 гады)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чэхія | ||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||
Вага | 60 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Арыс | ||||||||||||||||||
Нумар | 16 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Дарыда (чэшск.: Vladimír Darida; нар. 8 жніўня 1990) — чэшскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Арыс» з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Уладзімір з’яўляецца выхаванцам клуба «Вікторыя» (Пльзень), пасля сезоннай арэнды ў «Баніку» з Сокалава вярнуўся ў родны клуб. 16 лютага 2012 года забіў свой першы гол у Лізе Еўропы нямецкаму клубу «Шальке-04», матч скончыўся з лікам 1:1.
Улетку 2013 года дапоўніў шэрагі нямецкага клуба «Фрайбург», які пасля паспяховага сезона страціў некалькі сваіх лідараў. У ліпені 2015 года перайшоў у берлінскую «Герту»[4].
У снежні 2022 года далучыўся да грэчаскага «Арыса».
28 мая 2012 года было абвешчана, што Дарыда будзе ўключаны ў склад нацыянальнай зборнай Чэхіі на чэмпіянат Еўропы 2012, як замена абаронцу Даніэлу Пудылу, які атрымаў траўму[5].