Уладзімір Прэлаг

Уладзімір Прэлаг
басн.: Vladimir Prelog
Дата нараджэння 23 ліпеня 1906(1906-07-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1998(1998-01-07)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, інжынер
Навуковая сфера арганічная хімія і біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эміль Вотачак[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Прэлаг (басн.: Vladimir Prelog; 23 ліпеня 1906, Сараева, Боснія — 7 студзеня 1998, Цюрых) — швейцарскі хімік-арганік.

Пасля заканчэння хімічнага факультэта Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1928 годзе (цяпер Вышэйшая школа хімічнай тэхналогіі) працаваў у Празе ў Лабараторыі сінтэзу тонкіх хімічных рэчываў. У 1935 вярнуўся ў Югаславію, дзе выкладаў арганічную хімію ў Заграбскім універсітэце. У 1941 пасля акупацыі Югаславіі фашысцкімі войскамі Прэлаг пераехаў у Швейцарыю. Працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху; там у 1957 прыняў ад Л. Ружычка яго Лабараторыю арганічнай хіміі — адзін з буйных цэнтраў вывучэння хіміі прыродных злучэнняў і фізіялагічна актыўных рэчываў.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіміру Прэлагу належаць працы па стэрэахіміі і распрацоўцы сучасных метадаў даследавання складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку шэрагу практычна важных антыбіётыкаў.

Нобелеўская прэмія

[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый.

Зноскі