Уладзімір Сямёнавіч Маканін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2017[3][1][…] (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, празаік |
Жанр | проза |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
makanin.com (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Сямёнавіч Маканін (руск.: Влади́мир Семёнович Мака́нин; 13 сакавіка 1937, Орск, Арэнбургская вобласць, РСФСР — 1 студзеня 2017, пас. Красны, Аксайскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — рускі пісьменнік рэалістычнага напрамку.
Нарадзіўся 13 сакавіка 1937 года ў Орску Арэнбургскай вобласці ў сям’і інжынера-будаўніка Сямёна Сцяпанавіча Маканіна і настаўніцы Ганны Іванаўны. Пасля вайны сям’я апынулася ў Чарнікоўске, прыгарадзе Уфы, дзе Уладзімір вучыўся ў сярэдняй школе, рана праявіўшы здольнасці да матэматыкі і шахмат.
У 1960 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, пасля чаго на працягу 10 гадоў выкладаў у вышэйшых навучальных установах і паралельна вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах. Пэўны час працаваў у лабараторыі Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага.
Атрымаўшы ў 1971 годзе другі дыплом сцэнарыста, працаваў рэдактарам у выдавецтве «Советский писатель». Вёў семінар прозы ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. У 1972 годзе трапіў у аварыю і сур’ёзна траўмаваў хрыбетнік, пасля чаго доўга аднаўляўся. У 1969 годзе стаў членам, а ў 1985 годзе — членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Апавяданні і аповесці пачатку 1980-х гадоў вылучылі яго ў лідары рускай літаратуры таго часу (так званае «пакаленне саракагадовых»). У 1987 годзе ўвайшоў у рэдкалегію часопіса «Знамя».
Узначальваў журы Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» ў 2007 годзе, у 2008 годзе сам атрымаў гэтую прэмію. Апошнія тры гады жыў і працаваў у пасёлку Красным пад Растовам-на-Доне.
Памёр 1 лістапада 2017 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 3 лістапада на сельскіх могілках недалёка ад дома.