Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 ліпеня 1984 (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 211 см або 208 см[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 107 кг[2][1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка (нар. 21 ліпеня 1984, Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за зборную Беларусі.
Выхаванец гомельскага баскетболу. Першы тренер — Ігар Ягоравіч Марозаў. Кар’ера баскетбаліста пачалася ў родным Гомелі ў 1999 годзе. Наступныя тры гады Уладзімір правёў у Беларусі, змяняючы РШВСМ-БДПА на гомельскі «Сож» і «Спартак-Кандытар». У 2002 годзе перабраўся ў Расію: 2 гады аддаў саратаўскаму «Аўтадору» і яшчэ 2 «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Менавіта з піцерцамі ён стаў пераможцам Еўралігі ФІБА, паказаўшы статыстыку ў 12,6 ачкі і 5,5 падборы. У 2006 годзе быў задрафтаваны камандай NBA «Washington Wizards», але гулец вырашыў працягнуць кар’еру ў «Дынама». Пасля таго, як каманда была прызнана банкрутам, Верамеенка адправіўся на 2 гады працягваць кар’еру ў «Хімкі».
У сезон 2008/09 гулец перабіраецца ў казанскі УНІКС. У складзе каманды ён правёў 6 сезонаў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі, а таксама Еўракубку ў 2011 годзе. Потым у кар’еры былі Турцыя (Basketbol Kulubu), Італія (Grissin Bon Reggio Emilia) і Германія (Brose Baskets Bamberg). У лістападзе 2017 года Уладзімір падпісвае кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам», а на наступны год перабіраецца ў кіпрскі AEK.
У верасні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[3].
Выступаў за юніёрскую (1999—2000), моладзевую (2001—2004) і нацыянальную (2001—2007, 2020—2021) зборную Беларусі.
6 разоў (2002—2007) прызнаваўся лепшым баскетбалістам года Беларусі, тройчы (сезоны 2000/01, 2001/02, 2020/21) прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі.