Поўнае імя | Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 мая 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Маладзечна | |||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 мая 1998) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Маладзечна».
Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак[3]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену.
З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм.
У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск»[5] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[6], дзе таксама звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскую каманду[7].
У сакавіку 2022 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве папоўніў склад кыргызскага «Нефтчы»[8]. Пакінуў клуб у ліпені 2022 года[9]. У жніўні 2022 года пасля прагляду стаў іграком пінскай «Хвалі»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[11].
У лютым 2023 года папоўніў склад «Оршы»[12]. З 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2023. У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна»[13].
8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Д2 | Дняпро | 27 | 3 | |
2016 | Д2 | Дняпро | 0 | 0 | |
2017 | Д1 | Дняпро | 6 | 0 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 23 | 1 | |
2019 | Д1 | Віцебск | 15 | 3 | |
2020 | Д1 | Віцебск | 9 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Віцебск | 8 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Дняпро | 14 | 2 | |
2022 (1) | Д1 | Нефтчы | 5 | 0 | |
2022 (2) | Д2 | Хваля | 10 | 1 | |
2023 | Д2 | Орша | 32 | 15 |