З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.
У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.