Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1987[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Сьера-Леонэ | |||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Умару Бангура (англ.: Umaru Bangura; нар. 7 кастрычніка 1987, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — сьералеонскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ.
Пачынаў кар’еру на радзіме, пазней некаторы час выступаў за моладзевы склад англійскага «Уотфарда».
З 2006 года доўгі час выступаў у чэмпіянаце Нарвегіі. У сезоне 2013 разам з «Хаўгесунам» выйграў бронзавыя медалі.
У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад мінскага «Дынама»[2]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2015 вярнуўся ў склад і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].
4 жніўня 2016 года стала вядома аб пераходзе Бангуры ў швейцарскі «Цюрых»[4]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог клубу перамагчы ў Чэлендж-лізе і вярнуцца ў Суперлігу, у 2018 годзе разам з «Цюрыхам» выйграў Кубак Швейцарыі. У сезоне 2020/21 перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года перайшоў у «Неўшатэль Ксамакс» з другога дывізіёна Швейцарыі, дзе гуляў да канца сезона 2021/22.
З 2006 года выступае за зборную Сьера-Леонэ, дзе з’яўляецца трывалым іграком асновы.