Універсітэт Манпелье

Універсітэт Манпелье
фр.: Université de Montpellier
Арыгінальная назва фр.: Université de Montpellier
Міжнародная назва англ.: University of Montpellier
Заснаваны 1289
Год рэарганізацыі 2015
Студэнты 49 000[1], 39 388[2], 46 578[2], 39 082[2], 39 878[2], 41 343[2], 42 453[2] і 46 245[2]
Краіна
Размяшчэнне Манпелье
Сайт umontpellier.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Манпелье (фр.: Université de Montpellier) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт — гэта вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, размешчаная ў горадзе Манпелье на поўдні Францыі ў рэгіёне Аксітанія. У мінулым яна існавала паміж 1289 і 1793 гадамі, затым паміж 1896 і 1970 гадамі і зноў была адноўлена ў 2015 годзе. Вядомая як адна з найстарэйшых і адна з самых бліскучых медыцынскіх школ у сярэднявечным свеце, установа ў Манпелье таксама вядома выкладаннем права. У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт налічвае амаль 50 000 студэнтаў. Універсітэт аб’ядноўвае вельмі разнастайныя дысцыпліны, такія як дакладныя навукі, хімія, біялогія, медыцына, права, эканоміка, менеджмент, фармацэўтычныя і спартыўныя навукі.

  • Факультэт навук
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт права і палітычных навук
  • Фармацыйны факультэт
  • Факультэт навук і тэхнікі фізкультурна-спартыўнай дзейнасці
  • Педагагічны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Інстытут менеджменту
  • Інстытут дзелавога адміністравання
  • Тэхналагічны інстытут у Манпелье
  • Тэхналагічны інстытут у Німе
  • Тэхналагічны інстытут у Безье
  • Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання

Зноскі