Універсітэт імя А. Дыкіна | |
---|---|
англ.: Deakin University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Deakin University |
Заснаваны | 1887 |
Рэарганізаваны | 1974 |
Студэнты | 34 616 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія |
Сайт | deakin.edu.au |
![]() |
Універсітэт імя А. Дыкіна (англ.: Deakin University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Заснаваны ў 1974 годзе, універсітэт названы ў гонар Альфрэда Дыкіна, другога прэм'ер-міністра Аўстраліі. Універсітэт нязменна займае высокія месцы ў сусветных рэйтынгах ВНУ. Ён мае чатыры кампусы, размешчаныя ў трох гарадах штата Вікторыя: у Мельбурне, Джылангу і Уорнамбуле. Ва ўніверсітэце працуе каля 2,5 тысяч чалавек, з якіх каля 1,5 тысяч з'яўляюцца незалежнымі даследчыкамі. Тут навучаецца каля 35 тысяч студэнтаў.