Універсітэт імя Ф. Лаваля

Універсітэт імя Ф. Лаваля
фр.: Université Laval
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Laval
Заснаваны 1663
Рэарганізаваны 1852
Рэктар Sophie D'Amours[d]
Студэнты 45 000[1]
Краіна
Размяшчэнне Квебек, Квебек, Канада
Сайт ulaval.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Ф. Лаваля (фр.: Université Laval) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны каталіцкім біскупам Франсуа дэ Лавалем з французскага магнацкага роду Манмарансі як Квебекская семінарыя ў 1663 годзе, што робіць яго старэйшай вышэйшай навучальнай установай у Канадзе і першай установай Паўночнай Амерыкі, якая надае вышэйшую адукацыю на французскай мове. Універсітэт, які быў заснаваны ў Старым Квебеку, пераехаў у новы кампус у 1950-х гадах. Ён уваходзіць у шэраг 10 лепшых канадскіх універсітэтаў па фінансаванні даследаванняў.

Факультэты і школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адміністрацыя
  • Сельская гаспадарка і харчаванне
  • Архітэктура, горадабудаўніцтва і выяўленчае мастацтва
  • Стаматалогія
  • Адукацыя
  • Права
  • Літаратура і гуманітарныя навукі
  • Лесаводства, геаграфія і геаматыка
  • Міжнародныя даследаванні
  • Мастацтва
  • Медыцына
  • Музыка
  • Медсястрынства
  • Фармацыя
  • Філасофія
  • Прыродазнаўства і інжынерыя
  • Сацыяльныя навукі
  • Тэалогія і рэлігіязнаўства
  • Магістратура і аспірантура