Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове | |
---|---|
польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie |
Міжнародная назва | Jan Dlugosz University in Czestochowa |
Заснаваны | 1971 |
Тып | педагагічны ўніверсітэт |
Рэктар | Ганна Выпых-Гаўронская |
Рэктар | Anna Wypych-Gawrońska[d][1] |
Студэнты | 5 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чэнстахова |
Юрыдычны адрас |
вул. Вашынгтона 4/8, 42-217 г. Чэнстахова, Польшча |
Сайт | ujd.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.
Заснаваны ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа ў Чэнстахове. З 2004 года носіць імя Яна Длугаша.
Універсітэт мае права выдаваць дыпломы аб заканчэнні першай (бакалаўр), другой (магістр) і трэцяй (доктар) ступеняў вышэйшай адукацыі. З красавіка 2007 года рашэннем Цэнтральнай камісіі па пытаннях ступеняў і званняў мае права праводзіць хабілітацыю па гуманітарных навуках (гісторыя).
Універсітэт мае 6 факультэтаў, уключае 15 інстытутаў і 64 падраздзяленні і кафедры. У ім працуюць больш за 650 чалавек, у тым ліку каля 450 навукова-педагагічных работнікаў, з якіх 35 - прафесары. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 5 тысяч студэнтаў (стацыянарныя, завочныя і паслядыпломныя формы навучання) па больш чым 40 напрамках і 34 праграмах паслядыпломнай адукацыі.