Уолі Фанк | |
---|---|
Краіна: | |
Дата нараджэння: | 1 лютага 1939 (86 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: |
ганаровы доктар[d] (12 мая 2007) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэры Уолес «Уолі» Фанк (англ.: Wally Funk; нар. 1 лютага 1939) — амерыканскі астранаўт, лётчыца і пасол добрай волі. Яна была першай жанчынай-следчым па бяспецы палётаў у Нацыянальным савеце па бяспецы на транспарце, першай жанчынай-інструктарам па палётах у Форт-Сіл, штат Аклахома, і першай жанчынай — інспектарам Федэральнага авіяцыйнага агенцтва, а таксама адным з удзельнікаў Mercury 13. На дадзены момант з’яўляецца найстарэйшай у гісторыі касманаўтыкі жанчынай-удзельніцай касмічнага палёту (адправілася ў космас ва ўзросце 82 гадоў).