Урбан VIII цікавіўся навукамі і мастацтвамі, у тым ліку быў адным са значных патронаў Берніні. Некаторы час сябраваў з Галілеям, але пазней уступіў з ім у востры канфлікт (магчыма, пакрыўдзіўшыся на асобныя месцы ў кнізе Галілея, якія маглі быць зразуметыя як асабістая насмешка над папам). Менавіта падчас пантыфікату Урбана VIII Галілей быў вымушаны публічна вырачыся сваіх поглядаў.