Усеагульная канфедэрацыя працы | |
---|---|
фр.: Confédération générale du travail | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1895 |
Галіна | activities of employee unions[d][1] |
Член у | |
cgt.fr | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усеагульная канфедэрацыя працы (скар.: УКТ, фр.: Confédération générale du travail, CGT) — найбуйнейшае французскае прафсаюзнае аб’яднанне, створанае ў 1895 годзе. Гістарычна было звязана з Французскай камуністычнай партыяй, была ў Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.
УКП была створана на ўстаноўчым з’ездзе ў Ліможы, які праходзілі з 23 па 28 верасня 1895 года.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны УКП актыўна змагалася супраць мілітарызму і каланіяльных войн французскага імперыялізму, аднак з пачаткам вайны ўстала на бок французскага ўрада. Гэта выклікала раскол у шэрагах арганізацыі, і антываенна настроеныя сябры арганізацыі ў 1922 годзе пакінулі шэрагі УКП і стварылі Унітарную ўсеагульную канфедэрацыю працы. Аднак ужо ў 1936 годзе дзве арганізацыі аб’ядналіся і ўвайшлі ў склад Народнага фронту. З пачаткам Другой сусветнай вайны і пасля паражэння Францыі ў 1940 годзе УКП была забаронена ўрадам Вішы і аднавіла дзейнасць у 1944 годзе.
УКП на працягу многіх гадоў уваходзіць у лік найбольш уплывовых прафаб’яднанняў Францыі, з’яўлялася адным з заснавальнікаў і членам Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў. У 1999 годзе УКП увайшла ў Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў.