Уільям Лаян Мак-Кензі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: William Lyon Mackenzie | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Роберт Болдуін Саліван | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1795[1][2] |
||||||
Смерць |
28 жніўня 1861[1] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Ізабель Бакстэр | ||||||
Дзеці | Isabel Grace Mackenzie[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Прафесія | палітык, журналіст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Лаян Мак-Кензі (англ.: William Lyon Mackenzie; 12 сакавіка 1795, г.Данды, Вялікабрытанія — 29 жніўня 1861, Таронта, Канада) — канадскі палітычны дзеяч, публіцыст.
З 1824 года выдаваў тут газету «The Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брытанскі каланіяльны рэжым, выступаў за правядзенне дэмакратычных рэформ.
У 1828—1836 гадах член парламента, з 1834 года мэр г.Таронта.
Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза», заснаваны ў 1834 годзе.
Узначальваў антыбрытанскае паўстанне 1837—1838 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850 года).
У 1851—1858 гадах член Заканадскай асамблеі правінцыі (калоніі) Канада.
Яго ўнук Уільям Лаян Мак-Кензі Кінг быў прэм’ер-міністрам Канады тры разы з 1921 па 1948.