Уільям Стайран | |
---|---|
англ.: William Styron | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2006[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Susanna Styron[d] і Alexandra Styron[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ваенны, раманіст |
Гады творчасці | 1951 — 2006 |
Жанр | драма, аўтабіяграфія, літаратурная крытыка, script[d][7][8] і эсэ |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Ста́йран[9] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.
Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.
У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.
Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).
Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[9]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner). Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі», 1979, экранізаваны ў 1982 годзе), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.