Уільям Філдынг Огбарн

Уільям Філдынг Огбарн
англ.: William Fielding Ogburn
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1886(1886-06-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1959(1959-04-27)[1][2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, статыстык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера сацыялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Franklin Henry Giddings[d][3]
Вядомы як Сацыёлаг. Адзін са стваральнікаў сацыялогіі навукі і сацыялогіі тэхнікі
Член у
Узнагароды

Уільям Філдынг Огбарн (англ.: William Fielding Ogburn; 29 чэрвеня 1886, Батлер, Джорджыя, ЗША — 27 красавіка 1959, Талахасі, Фларыда, ЗША) —  амерыканскі сацыёлаг. Адзін са стваральнікаў сацыялогіі навукі і сацыялогіі тэхнікі. Доктар сацыялогіі, прафесар.

У 1910 годзе студэнтам пазнаёміўся ў ідэямі Зігмунда Фрэйда. Пасля атрымання адукацыі працаваў сацыёлогам у Чыкагскім універсітэце. У 1918 годзе прайшоў дыдактычны псіхааналіз у Т. Бароу. У 1919 годзе даследаваў псіхалагічныя падставы эканамічнага разумення гісторыі. Выкарыстоўваў тэорыі неўрозаў Фрэйда і індустрыяльных псіхозаў К. Паркера.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аказаў вялікі ўплыў на ўкараненне псіханалізу ў амерыканскую сацыялогію.

У пачатку 1920-х гадоў Огбарн даследаваў праблему сацыяльных зменаў. Распрацаваў канцэпцыю «культурнага адставання», паводле якой вядучым фактарам сацыяльных зменаў з’яўляюцца «матэрыяльная культура» (або тэхніка), што развіваецца больш хутка ў параўнанні з «нематэрыяльнай (адаптыўнай) культурай». Сярод прычын культурнага адставання Огбарн адзначаў наступныя: наяўнасць у адаптыўнай культуры малой колькасці вынаходніцтваў; існаванне перашкод адаптыўным зменам; апасродкаванасць кантактаў паміж матэрыяльнай і адаптыўнай культурамі; супраціў адаптацыі, што праяўляецца ў пэўных арыентацыях, адзнаках якой-небудзь групы і інш.

У цыкле артыкулаў «Нацыянальная палітыка і тэхніка» (1930-я), «Тэхніка і сацыялогія» (1938) і іншых працах развіваў ідэі пра тое, што менавіта дасягненні навукі і тэхнікі маюць вынікам змены сацыяльнага і культурнага жыцця. Даследаваў шляхі адаптацыі чалавечай прыроды і грамадства. Даказваў, што ўрбанізацыя і індустрыялізацыя вядуць да скарачэння і распаду сям’і. У 1930—1940-х актыўна займаўся сацыялогіяй навукі і тэхнікі, даследаваў наступствы навукова-тэхнічнага прагрэсу для грамадства.

Навуковая спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Сацыяльныя змены» (1922)
  • «Сацыяльныя эфекты авіяцыі» (1946)
  • "Даведнік па сацыялогіі " (1947, у суаўтарстве)
  • «Тэхніка і міжнародныя адносіны» (1949, рэдактар)

Зноскі

  1. а б William Fielding Ogburn // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Brozović D., Ladan T. William Fielding Ogburn // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6