Уінтрапаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Winthrop University | |
Арыгінальная назва | англ.: Winthrop University |
Заснаваны | 1886 |
Студэнты | 5 576[1] і 4 314[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рок-Хіл, Паўднёвая Караліна, ЗША |
Сайт | winthrop.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уінтрапаўскі ўніверсітэт (англ.: Winthrop University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рок-Хіл у штаце Паўднёвая Караліна.
Універсітэт заснаваны ў 1886 годзе Дэвідам Бэнкрофтам Джонсанам, які працаваў школьным суперінтэндантам у горадзе Калумбія. Ён атрымаў грант ад Роберта Чарльза Уінтрапа, бостанскага філантропа, на стварэнне вучэльні.
Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 40,5 га размешчаны ў горадзе Рок-Хіл за 40 км на паўднёвы захад ад горада Шарлат і за 114 км на поўнач ад горада Калумбія, сталіцы штата Паўднёвая Караліна.