Блэкпул | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Blackpool Football Club | ||
Мянушкі | The Seasiders, The Pool, the Tangerines | ||
Заснаваны | 1887 | ||
Горад | Блэкпул, Англія | ||
Стадыён |
Блумфілд Роад Умяшчальнасць: 28 963 |
||
Уладальнік | Оўэн Ойстан[d] | ||
Прэзідэнт | Карл Ойстан[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | ||
2021/22 | 16 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Блэкпул» (англ.: Blackpool Football Club) ― англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада. Прадстаўляе правінцыю Ланкашыр. Заснаваны ў 1887 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Блумфілд Роад» з 1901 года.
Мае шэраг мянушак накшталт The Seasiders, The Pool і The Tangerines (мандарыны), апошняя мянушка з’явілася з-за колераў клубнай формы. Дэвіз клуба — «Прагрэс». Клуб мае лакальнае супрацьстаянне з клубам «Прэстан Норт Энд», што мае назва Заходняе Ланкашырскае дэрбі.
Найбольш значным дасягненнем з’яўляецца перамога ў фінале Кубка Англіі ў 1953 годзе ў гульні з «Болтан Уондэрэрс», калі «Блэкпул» прайграваў з лікам 1:3, але здолеў перамагчы 4:3, дзякуючы намаганням Стэнлі Мэцьюза.