ФК Вердэр

Вердэр
SV-Werder-Bremen-Logo.svg
Поўная назва Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V.
Заснаваны 4 лютага 1899
Горад Брэмен, Германія
Стадыён Везерштадыян
Умяшчальнасць: 42 100
Уладальнік Губертус Гес-Груневальд[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вердэр» (ням.: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клуб з горада Брэмен. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1965, 1988, 1993, 2004), шасціразовы пераможца Кубка Германіі (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЕФА (2009).

Клуб быў заснаваны 4 лютага 1899 года як «Fußballverein Werder»[2] групай з шаснаццаці прафесійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартыўнага абсталявання[3]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вердэр» налічвае 39 100 членаў[4].

Пасля шматлікіх рэгіянальных поспехаў і заваёваў кубка, яго першы нацыянальны поспех прыйшоў з перамогай у Кубку Германіі ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсліга, Брэмен стаў чэмпіёнам яе другога сезона ў 1965 годзе.

Клуб пакінуў Бундэслігу ў 1980 годзе на адзін сезон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамог: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Германіі «Вердэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным еўрапейскім Кубку Кубкаў Брэмен таксама быў паспяховы і выйграў яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вердэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Германіі быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхен», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнера Томаса Шаафа. Брэмен перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клуб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

У 2004 годзе, праз пяць гадоў пасля прыходу Томаса Шаафа, «Вердэр» заваяваў свой чацвёрты тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 ачкоў наперад і мела дзве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вердэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Ледзь пазней клуб перамог каманду з Другой Бундэслігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Германіі. Гэта быў пяты кубак у гісторыі клуба. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Германіі).

У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЕФА, але прайграла ў авертайме данецкаму «Шахцёру» з лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Германіі ў леверкузенскага «Баера» з лікам 1:0, заваяваўшы шосты кубак у сваёй гісторыі.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Чэхія Бр Іржы Паўленка 1992
2 Бельгія ПА Аліўе Дэман 2000
3 Германія Аб Энтані Юнг 1991
4 Германія Аб Ніклас Штарк 1995
5 Германія Аб Амас Піпер 1998
6 Данія ПА Енс Стагэ 1996
7 Германія Нап Марвін Дукш 1994
8 Германія Аб Мітчэл Вайзер 1994
9 Польшча Нап Давід Каўнацкі 1997
10 Германія ПА Леанарда Бітэнкурт 1993
13 Сербія Аб Мілаш Велькавіч 1995
14 Бельгія ПА Сенэ Лінен 1999
17 Германія Нап Джасцін Ньінма 2000
Паз. Імя Нар.
18 Гвінея ПА Набі Кейта 1995
19 Калумбія Нап Рафаэль Сантас Барэ 1995
20 Аўстрыя ПА Рамана Шмід 2000
21 Нарвегія Нап Ісак Хансен-Аароэн 2004
22 Аргенціна Аб Хуліян Малаціні 2001
27 Германія Аб Фелікс Агу 1999
28 Францыя ПА Скелі Альверо 2002
29 Германія Нап Нік Вальтэмадэ 2002
30 Германія Бр Міхаэль Цэтэрэр 1995
32 Аўстрыя Аб Марка Фрыдль (капітан) 1998
35 Германія ПА Леан Опіц 2005
36 Германія ПА Крысціян Грос 1989
38 Германія Бр Эдуарду Геслер 1999