Дынама Тбілісі | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | груз. დინამო თბილისი (Футбольны клуб Дынама Тбілісі) | |||
Заснаваны | 1925 | |||
Горад | Тбілісі, Грузія | |||
Стадыён |
Дынама-Арэна, Тбілісі Умяшчальнасць: 54 202 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Эраўнулі ліга | |||
2023 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Дынама» (груз. დინამო თბილისი) — грузінскі футбольны клуб з Тбілісі.
Самая вядомая з грузінскіх каманд, адна з наймацнейшых каманд чэмпіянату СССР. 20 разоў «Дынама» выйгравала медалі чэмпіянату СССР, у тым ліку два чэмпіёнствы ў 1964 і 1978 гадах. Па колькасці бронзавых узнагарод (13) з’яўляецца рэкардсменам чэмпіянату СССР. Галоўным трыумфам клуба з’яўляецца перамога ў 1981 годзе ў Кубку кубкаў. У фінале, які праходзіў у Дзюсельдорфе, грузінская каманда перамагла ўсходнегерманскі клуб «Карл Цэйс» з лікам 2:1.