Дэрбі Каўнці | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1884 | |||
Горад | ||||
Стадыён |
Прайд Парк Стэдзіум, Дэрбі Умяшчальнасць: 33 597 |
|||
Уладальнік | Мэл Морыс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2021/22 | ▼ 23 месца ў Чэмпіёншыпе | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Дэрбі Каўнці» (англ.: Derby County FC; англійскае вымаўленне: i/ˈdɑrbi ˈkaʊnti/) — англійскі футбольны клуб з горада Дэрбі ў графстве Дэрбішыр. Двухразовы чэмпіён Англіі па футболе (у сезонах 1971/72 і 1974/75), уладальнік Кубка Англіі (1946) і Суперкубка Англіі (1975). Адзін з 12 клубаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі Англіі) (у сезоне 1888/89).
Футбольны клуб «Дэрбі Каўнці» быў заснаваны ў 1884 годзе, як адгалінаванне Дэрбішырскага крыкетнага клуба, ў спробе забяспечыць гульцам і заўзятарам цікавасць спортам у час зімняга перыяду, а таксама забяспечыць крыкетнаму клубу дадатковы даход. Неўзабаве клуб стаў адным з заснавальнікаў футбольнай лігі ў 1888 годзе. Першы матч «Дэрбі» ў лізе быў на выездзе з «Болтанам» і скончыўся 6:3 на карысць гасцей.
Да Другой сусветнай вайны лепшым вынікам каманды быў паўфінал Кубка Англіі ў 1939 годзе.
У сезоне 1976/77 «Дэрбі Каўнці» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, ірландская каманда «Фін Харпс» была абыграна ў Кубку УЕФА з лікам 12:0.